Супрацоўнікі аддзела па разлікова-пашпартным абслугоўванні горада Клімавічы наведалі 27 адрасоў, па якіх маецца запазычанасць па плаце за жыллёва-камунальныя паслугі.
Папярэджанні аб запазычанасці былі падпісаны ў чатырох грамадзян. Падчас гутаркі спецыялісты таксама растлумачылі ім наступствы несвоечасовай і (альбо) не ў поўным аб'ёме праведзенай аплаты за ЖКП.
Тым, каго не давялося застаць дома, пакінуты папярэджанні аб наяўнасці запазычанасці, тэрмінах яе аплаты і мерах, якія чакаюць грамадзян, калі яны і надалей не будуць плаціць за жыллёва-камунальныя паслугі.

