+375 (222) 62-96-52 (приемная)
E-mail: office@cgis.by
У Магілёўскім абласным цэнтры інфармацыйных сістэм 13 сакавіка адбылася канферэнцыя пярвічнай прафсаюзнай арганізаціі. Удзел у мерапрыемстве прыняла дырэктар прадпрыемства Алена Бальшакова.
Асноўным пытаннем парадку дня стала падвядзенне вынікаў работы “пярвічкі” за мінулы год. Падрабязна па тэме праінфармавала старшыня ППА прадпрыемства Алена Маторына.
У сваім дакладзе яна адзначыла, что прыярытэтнымі напрамкамі дзейнасці “пярвічкі” ў 2025 годзе былі: развіццё сацыяльнага партнёрства, маніторынг выканання калектыўнай дамовы, грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства аб працы, ахова працы, забеспячэнне сацыяльных гарантый членаў арганізацыі, работа з моладдзю.
Алена Маторына таксама адзначыла, што вялікая ўвага ў мінулым годзе надавалася патрыятычнаму выхаванню моладзі, арганізацыі турыстычных паездак, удзелу членаў прафсаюзнай “пярвічкі” прадпрыемства ў культурных, патрыятычных і спартыўна-масавых мерапрыемствах.
У ходзе канферэнцыі яе ўдзельнікі разгледзелі і іншыя актуальныя пытанні, прадугледжаныя парадкам дня, у тым ліку праект калектыўнай дамовы на 2026-2029 гг., а таксама вызначылі задачы на перспектыву.
Дырэктар Магілёўскага абласнога цэнтра інфармацыйных сістэм Алена Бальшакова дала высокую адзнаку дзейнасці прафсаюзнай "пярвічкі" ў мінулым годзе, а таксама пажадала ўсім членам прафсаюза і далей быць такімі ж актыўнымі і ініцыятыўнымі.
Республика Беларусь, 212003,
г. Могилев, ул. Свердлова, д. 6,
ул. Дзержинского, 7, 2 этаж (маркетинг)
+375 (222) 62-96-52 (приемная), +375 (222) 64-96-23 (маркетинг)
sp@cgis.by (для рекламодателей)
Сайт использует файлы cookie
С целью улучшения работы сайта используются файлы «cookies» (файлы с данными о прошлых посещениях сайта). Подробнее
© 2004-2026 Коммунальное унитарное предприятие
«Могилевский областной центр информационных систем», г. Могилев