+375 (222) 62-96-52 (приемная)
E-mail: office@cgis.by
У абласным цэнтры адбылося ўрачыстае адкрыццё манумента воінам-героям абароны і вызвалення горада Магілёва. Помнік – савецкі танк Т-34 – усталяваны на адноўленай транспартнай развязцы: скрыжаванні праспекта Міра, вуліц Касманаўтаў і Якубоўскага.
Удзел у мерапрыемстве прынялі кіраўніцтва вобласці і горада, дэпутацкі корпус, працоўныя калектывы. У ліку тых, хто далучыўся да значнай падзеі, – дырэктар Магілёўскага абласнога цэнтра інфармацыйных сістэм, дэпутат гарадского Савета дэпутатаў Алена Бальшакова.
Дарэчы, баявая машына ўсталявана ў гонар воінаў 2-га Беларускага фронта, якія вызвалілі горад ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Менавіта на скрыжаванні вуліцы Якубоўскага і праспекта Міра легендарны танк быў размешчаны ўпершыню, а пазней пераехаў на вуліцу Сурганава. Пасля сур’ёзнай рэстаўрацыі помнік аднавіўся і зноўку вярнуўся на гістарычнае месца.
Республика Беларусь, 212003,
г. Могилев, ул. Свердлова, д. 6,
ул. Дзержинского, 7, 2 этаж (маркетинг)
+375 (222) 62-96-52 (приемная), +375 (222) 64-96-23 (маркетинг)
sp@cgis.by (для рекламодателей)
Сайт использует файлы cookie
С целью улучшения работы сайта используются файлы «cookies» (файлы с данными о прошлых посещениях сайта). Подробнее
© 2004-2026 Коммунальное унитарное предприятие
«Могилевский областной центр информационных систем», г. Могилев