+375 (222) 62-96-52 (приемная)
E-mail: office@cgis.by
Напярэдадні Дня народнага адзінства актывісткі пярвічнай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Магілёўскага абласнога цэнтра інфармацыйных сістэм разам з іншымі супрацоўнікамі прадпрыемства далучыліся да дабрачыннай акцыі «Скрынка дабра», арганізаванай Галоўным упраўленнем ЖКГ Магілёўскага аблвыканкама.
За сабраныя актывам прадпрыемства сродкі былі набыты электрычная пліта для гатавання ежы, посуд і тэлефон, якія перадалі ў крызісны пакой Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна Магілёва.
– У Год беларускай жанчыны дапамога ад актыва БСЖ прадпрыемтва тым, хто трапіў у цяжкія жыццёвыя абставіны, асабліва сімвалічна, – адзначыла дырэктар Магілёўскага абласнога цэнтра інфармацыйных сістэм Алена Бальшакова. – Але ж, каб рабіць добрыя рэчы, не трэба нейкіх спецыяльных нагод. Супрацоўнікі нашага прадпрыемства вельмі спагадлівыя людзі, якія не раз даказвалі, што заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу. Таму, спадзяюся, што мы і надалей разам будзем рабіць добрыя справы.
Республика Беларусь, 212003,
г. Могилев, ул. Свердлова, д. 6,
ул. Дзержинского, 7, 2 этаж (маркетинг)
+375 (222) 62-96-52 (приемная), +375 (222) 64-96-23 (маркетинг)
sp@cgis.by (для рекламодателей)
Сайт использует файлы cookie
С целью улучшения работы сайта используются файлы «cookies» (файлы с данными о прошлых посещениях сайта). Подробнее
© 2004-2026 Коммунальное унитарное предприятие
«Могилевский областной центр информационных систем», г. Могилев